Погляд

"Песня Сольвейг" для Лю Сяабаа

Максім Пешка  •  2010-12-12

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт А.Тарапыгін Сольвейг
Пекін дасягнуў сваёй мэты. Старшыня Нобелеўскага нарвежскага камітэта Турб’ёрн Янгбланд паклаў дыплом, медаль з выявай Альфрэда Нобеля і картку на суму 10 мільёнаў крон ($1,4 мільёна) на пустыя крэслы ў муніцыпалітэце Осла.

Прэмію пакуль не атрымаў ніхто. Прынятае 8 кастрычніка рашэнне аб уганараванні Нобелеўскай прэміяй міру кітайскага дысідэнта Лю Сяабаа, які асуджаны ўладамі КНР на 11 гадоў турмы, выклікала абурэнне афіцыйнага Пекіна. Кітайскае кіраўніцтва заявіла, што прысуджэнне прэміі міру ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю нібыта пярэчыць статусу гэтага камітэта і нават мэтам ААН.

Турб’ёрн Янглад у сваім выступленні ў Осла перад каралём Нарвегіі Харальдам і каралевай Соняй нагадаў словы Альфрэда Нобеля аб тым, што мір ва ўсім свеце і правы чалавека непарыўна звязаны паміж сабой.

Кітай і яшчэ 18 краін са 165 запрошаных адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі ўзнагароджання нобелеўскага лаўрэата. Больш за тое, у Нарвегію не былі выпушчаны жонка Лю Сяабаа і яго сваякі, якія мелі права атрымаць прэмію. Апошні раз такое мела месца ў 1935 годзе, калі Нобелеўскую прэмію прысудзілі прагрэсіўнаму нямецкаму журналісту Карлу Фон Асецкаму. Гітлер быў раз’юшаны. Праз год нобелеўскі лаўрэат памёр у нямецкай турме, а грошы дасталіся яго адвакату.

Да Осла пад націскам Пекіна не даехалі дэлегаты з Казахстана, Калумбіі, Туніса, Саудаўскай Аравіі, Пакістана, Сербіі (потым Сербія перагледзела сваё рашэнне), Ірака, Ірана, В’етнама, Афганістана, Венесуэлы, Філіпін, Егіпта, Судана, Украіны, Кубы і Марока. Дарэчы, няясна, як галасавала Беларусь у гэтым пытанні і ці галасавала ўвогуле. Справа, мабыць, у тым, што і Расія неяк не вызначылася ў сваім рашэнні. (Не будзем забываць, што Нарвегія — буйны эканамічны партнёр Расіі на Захадзе). Так, пасол РФ у Нарвегіі заявіў, што яго адсутнасць у Осла 10 снежня ніяк не звязана з палітычнымі прычынамі, проста ён будзе там... “фізічна адсутнічаць”.

Старшыня нарвежскага Нобелеўскага камітэта Янгбланд, дарэчы, некалькі разоў казаў пра вялікія эканамічныя поспехі Кітая, высокія тэмпы ВУП, шпаркае павышэнне ўзроўню жыцця. Аднак, падкрэсліў ён, абсалютная большасць эканамічна развітых краін дасягнула сваіх поспехаў дзякуючы высокаму ўзроўню дэмакратыі, уменню прыслухоўвацца да чужых думак і паважаць правы чалавека, правы меншасцей.

Нягледзячы на тое, што крэслы для гасцей-лаўрэатаў наўмысна былі пакінуты пустымі, прамова Турб’ёрна Янгбланда неаднарозова перапынялася ўсеагульным падыманнем і працяглымі апладысментамі — такім чынам публіка выказвала сваё стаўленне да ўдзельнікаў пратэсту на плошчы Цянь Аньмэнь, памяці якіх прысвяціў прысуджаную яму прэмію Лю Сяабаа. На ўрачыстай цырымоніі ў Осла прагучала таксама ў выкананні нямецкай актрысы выступленне палітыка ў кітайскім судзе. У ім ён адмовіўся прызнаць сябе дысідэнтам. “У мяне няма ворагаў” — так сфармуляваў ён сваё крэда.

Асабліва кранальную атмасферу стварыла на самым пачатку імпрэзы “Песня Сольвейг” Эдварда Грыга — адзін з найпрыгажэйшых музычных твораў у свеце. Права выбраць творы для ўрачыстага канцэрта было прадстаўлена Лю Сяабаа. Таксама ён выбраў некалькі класічных твораў кітайскіх кампазітараў і спевы дзіцячага фальклорнага хору Нарвегіі.

Чамусьці падалося, што падзеі таго вечара (10 снежня) у Осла мелі не столькі палітычнае, колькі культурнае значэнне, дачыненне да будучыні ўсяго свету.

Максім ПЕШКА

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI