Грамадства

Сабачы бізнэс

Люстра дзён  •  2010-03-03

Каментароў: (1) A / A Змяніць шрыфт
Сабака — сябар чалавека. Гэтая фраза даволі збітая, але сэнс яе не змяняецца вось ужо шмат дзесяцігоддзяў. Сабака — памагаты, абаронца, нянька, а для многіх яшчэ і карміцель.

”ПРЫБЫТКОВЫЯ "ДЗЯЎЧЫНКІ"

Для сям'і Ларыёнавых са Слоніма два сабакі (“дзяўчынкі”) пароды “мопс” прыносяць нядрэнны дадатак да сямейнага бюджэту.

"Калісьці маёй жонцы падарылі шчанюка мопса (сучку) на дзень нараджэння, — распавядае галава сям'і Мікалай Іванавіч. — Яна стала чальцом нашай сям'і — такая гуллівая, добрая, адным словам, усеагульная наша аддушына. Калі прыйшоў час сталення, мы прынялі рашэнне звесці яе з такім жа пародзістым сабакам. Хацелася, каб яна прыносіла патомства".

Першы прыплод, па словах Мікалая Іванавіча, быў прададзены па чыста сімвалічнай цане. "Проста хацелі, каб шчанюкоў хутчэй забралі: вельмі шмат валтузні з імі. Таму камусьці падарылі, а камусьці — прадалі за невялікія грошы", — кажа мужчына.

Пазней сям'я Ларыёнавых прыняла рашэнне заняцца "сабачым" бізнэсам.

"Мы паказалі шчанюкоў спецыялісту-кінолагу, які сказаў, што нашы мопсы вельмі прыстойныя і даволі пародзістыя. Таму наступны прыплод ужо быў прададзены па добрай цане — па 200 долараў за кожнага шчанюка", — расказвае Мікалай Іванавіч.

АФІЦЫЙНА

Па словах супрацоўнікаў мясцовай інспекцыі па падатках і зборах, пакараць за "сабачы" бізнэс рублём (гэта значыць штрафамі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць) практычна немагчыма.

"Раней мы адсочвалі тыя аб'явы ў газеце, якія былі звязаны з продажам сабак. Прыходзілі да сабакароў з рэйдамі, аднак даказаць, што гэтыя людзі рэгулярна атрымліваюць сродкі ад продажу шчанюкоў, нерэальна. Кансультаваліся па дадзеным пытанні ў абласной інспекцыі па падатках і зборах, дзе нам растлумачылі, што на сённяшні дзень продаж шчанюкоў не ліцэнзуецца. Таму сабакары не афармляюць ІП і не плацяць ніякіх падаткаў ад гандлю жывым таварам. Але гэта не тычыцца афіцыйных гадавальнікаў, у якіх рэгулярна ажыццяўляецца продаж шчанюкоў", — растлумачылі карэспандэнту ў падатковай інспекцыі.

Дарэчы, кошт на шчанюка мопса вагаецца ад 160 да 250 долараў і вышэй. Усё залежыць ад радаводу сабакі, а таксама ад наяўнасці або адсутнасці дакументаў на шчанюка.

КРЫЗІС УСЮДЫ КРЫЗІС

"Да крызісу мы нядрэнна зараблялі. Адзін прыплод — гэта ад 6 да 8 шчанюкоў. Раней мы прадавалі іх амаль за 200 долараў кожнага. Атрымліваўся добры заробак: ад 1 200 да 1 600 долараў", — распавядае Мікалай Ларыёнаў.

З часам купілі другога сабаку, таксама пароды “мопс” і таксама — “дзяўчынку”.

"Калі яны шчаніліся амаль адначасова, то хата ператваралася ў сабачую ферму, — кажа Мікалай Іванавіч. — У агульнай складанасці прыплод ад дзвюх сук быў ад 12 да 14 шчанюкоў. І заробак, адпаведна, быў у два разы большым".

У крызісныя часы продаж шчанюкоў стаў неактуальным.

"Людзі на сабе эканомяць, а што тут казаць пра сабак? — разважае Мікалай Іванавіч. — На ўтрыманне гадаванцаў ідзе шмат грошай. Корм, ветэрынарнае абслугоўванне і г.д. На ўсё патрэбны грошы".

Цяпер ужо, па сцвярджэнні М.Ларыёнава, шчанюкі ад іх мопсаў не карыстаюцца попытам. Менавіта таму апошні прыплод быў прададзены оптам.

"Па 60 долараў за адно шчаня, — кажа Мікалай Іванавіч. — Мы прадалі 14 шчанюкоў па гэтай цане аднаму з рэспубліканскіх гадавальнікаў. Нам сказалі, што потым нашых шчанюкоў прададуць за мяжу".

КАНЕЦ БІЗНЕСУ

"Сабачы" бізнэс сям'і Ларыёнавых з крызісам практычна спыніўся. Праз пэўны час пасля продажу апошняга прыплоду на сямейнай нарадзе было прынята рашэнне прадаць і вытворцаў — дзвюх сук-мопсаў.

"Прадалі іх амаль дарма — за 300 долараў абеіх, — кажа Мікалай Іванавіч. — Вядома ж, шкада было расставацца з сабакамі, але нічога не зробіш — такое жыццё".

Вольга ШЫЛА

Каментароў: (1) Раздрукаваць Уверх
КАМЕНТАРЫ

Юлия  •  07.03.2010 07:57

"Прадалі іх амаль дарма — за 300 долараў абеіх, — кажа Мікалай Іванавіч. — Вядома ж, шкада было расставацца з сабакамі, але нічога не зробіш — такое жыццё" Тут уместно было бы добавить: "Але ж грошы важнее!" Горе-разводчики! Нормальные заводчики за судьбой щенков следят, а здесь... продали за 60$, и на этом можно больше и не думать. И вообще, нужно законодательство менять- пусть налоги с такого бизнеса тоже платят! А то развелось тут всяких...

НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI