Рэгiёны

Занадта актыўны — не надта зручны?

Магілёў  •  2010-02-23

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт
Магілёўскія дэмакраты ў звязку з выбарчай кампаніяй у мясцовыя Саветы адзначаюць абвастрэнне хвалі пераследу і запалохвання дэмакратычных актывістаў.

Пра гэта гаворыцца ў Звароце сябраў рэгіянальнай дэмакратычнай кааліцыі, які яны скіравалі Генеральнаму пракурору, старшыні КДБ і міністру архітэктуры і будаўніцтва. У дакуменце дэмакраты патрабуюць справядлівасці ў адносінах да вядомага грамадскага актывіста, электраманцёра БУ-129 (філіял будаўнічага трэста "Лаўсанбуда”) Мікалая Расюка.

Прычынай з’яўлення звароту, у якім дэмакраты папярэджваюць аб сваёй гатоўнасці і намеры байкатаваць мясцовыя выбары ў выпадку праяўлення абыякавасці да іх патрабаванняў з боку пералічаных вышэй інстанцый, стаўся бесцырымонны, відавочна арганізаваны і зладжаны ўціск на Мікалая Расюка.

Спачатку без тлумачэння якіх-кольвек дысцыплінарных падстаў з боку адміністрацыі будаўнічага ўпраўлення Расюк быў папярэджаны аб скасаванні кантракта, тэрмін якога заканчваецца ў пачатку сакавіка бягучага года. Пры гэтым адміністрацыю ніколькі не засмуціла тое, што спадару Мікалаю, які больш за 20 гадоў аддаў прафесіі і амаль палову з іх — сваёй будаўнічай арганізацыі, засталося ўсяго 5 гадоў да пенсіі.

Адзін з паплечнікаў М.Расюка Юры Дарашэнка нагадаў, што колішні ліквідатар наступстваў Чарнобыльскай катастрофы Мікалай Расюк (які да таго ж мае справу з электрычнасцю высокай напругі) вызначаецца выключнай дысцыплінаванасцю, стараннасцю і адказнасцю. А гэта значыць, што адміністрацыя будаўнічага ўпраўлення, а то і трэста ў цэлым, не свабодная ў прыняцці сваіх рашэнняў. Скасаванне кантракта з Мікалаем Расюком, адным з самых кваліфікаваных рабочых, сведчыць пра тое, што адміністрацыя, магчыма, атрымала на гэта пэўнае распараджэнне і не можа, на жаль, супрацьстаяць яму ў цяперашніх абставінах.

Іншы бок асобы Мікалая Расюка раскрывае палітык, сустаршыня аргкамітэта Партыі свабоды Аляксандр Сілкоў. Ён называе Мікалая адным з першых актывістаў-рамантыкаў, якія вераць у цывілізацыйныя каштоўнасці, нястомна спасцігаюць іх і набліжаюць прыход дэмакратыі ўласнымі рэальнымі справамі.

А вось актывістка Свабоднага прафсаюза Тамара Міроненка асабліва цэніць у Мікалаі Расюку тое, што ён умее гаварыць з людзьмі, якія вераць яму ў адказ. Спадарыня Тамара ў папярэдніх выбарчых кампаніях дапамагала Мікалаю ў зборы подпісаў, агітацыі і на сустрэчах кандыдата з выбаршчыкамі. Мікалай, сведчыць яна, праяўляе да людзей і іх клопатаў не падробную, а сапраўдную цікавасць. Яна ўпэўнена, што калі б улада кожны раз не ўмешвалася б у выбарчы працэс і яго вынікі, спадар Мікалай быў бы адным з самых шчыра абраных у рэгіёне дэпутатаў.

Віктар ВОЙТ

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI