Рэгiёны

Менш зарабляеш — лепш жывеш!

Магілёў  •  2010-01-26

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт
Бюджэт-2010 Круглянскага раёна вызначаны ў суме, якая не дацягвае і да 80 працэнтаў ад леташняй.

ПАЦЕРПЯЦЬ САЦЫЯЛКА, АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА

Варта зазначыць, што раён датацыйны: усе яго “навукова абгрунтаваныя прагнозы” насамрэч ёсць пратаколам аб намерах, а зусім не дакладным планам развіцця. Даходная частка раённага бюджэту (пры ўмоўнасці самога гэтага паняцця) паменшана сёлета амаль на 2 млрд рублёў. Датацыі з абласнога бюджэту (яны завуаліравана называюцца “бязвыплатнымі паступленнямі”) зменшаны амаль на чвэрць ад ранейшага звычайнага ўзроўню.

Зроблена гэта зусім не таму, што раён здольны сам пакрыць нястачу: напрыклад, займеў якую прыстойную вытворчасць альбо прыкметна падняў сельскагаспадарчую галіну. На жаль, ні таго, ні іншага, як гаворыцца, не назіраецца. А таму зразумела, што памяншэнне бюджэту ў сваю чаргу прывядзе да памяншэння сродкаў на развіццё сацыяльнай, адукацыйнай сфер і культурных раённых праграм.

ПРАЎДА ЗНАДВОРКУ

Разам з тым працягваецца заспакойванне грамадства замест таго, каб мабілізаваць людзей на пераадоленне цяжкасцей за кошт уласнай ініцыятывы і вытворчага патрыятызму. Пасіўнасць жа людзей, якую адзначаюць усе сумленныя аналітыкі, абумоўлена іх заблытанасцю ў той інфармацыі, якую яны атрымліваюць праз афіцыйныя крыніцы.

Узгадайце, як усё пачыналася: "крызісу ў нас увогуле няма, гэта недзе там, за акіянам…”. Потым: “у крызіс нас уцягнулі ўсё ж такі, аднак мы яго хутка пераадолеем…”. Затым: “крызіс мы павінны шырока выкарыстаць нават з выгадай для збыту ў суседнія краіны нашай прамысловай прадукцыі, што назбіралася”.

Ніякія заклікі і заклінанні з вуснаў кіраўніцтва краіны аб тым, што ўсё нібыта знаходзіцца пад кантролем, не могуць змяніць рэальную эканамічна-сацыяльную сітуацыю ў дзяржаве, праўда аб якой не, не ды і прарвецца знадворку. Як гэта сталася відавочным праз бюджэтныя пакуты сціплага Круглянскага раёна, які ўжо дзесяцігоддзямі не можа пахваліцца ні людскімі рэсурсамі, ні прамысловасцю, ні сельскай гаспадаркай. Як што, то шукайце раён у апошніх слупках і радках любых абласных зводак і графікаў.

ПАРАДАКСАЛЬНЫЯ ЗАРОБКІ

Аднак жа (вось дзіва!) гэта не тычыцца такога паказчыку, як заработная плата. Тая ж няўмольная статыстыка сведчыць, што сярэдні заробак у раёне па сваім леташнім паказчыку перавышае сярэднія заробкі ў большасці іншых раёнаў Магілёўшчыны. У прыватнасці, значна менш атрымліваюць работнікі абодвух суседніх раёнаў (прыкметна больш эканамічна развітых і моцных) — Шклоўскага і Бялыніцкага. Відаць, тут больш сумленна абменьваюць вынікі працы на заробкі, а не залазяць чуць што ў крэдыты.

Вось і яшчэ адна чыста наша, беларуская, адметнасць і праява з тых, што не паддаюцца лагічнаму тлумачэнню і разуменню: можна жыць на “бязвыплатных паступленнях” з абласнога бюджэту і пры гэтым пачуваць сябе лепш за тых, хто жыве на заробленае.

ПРАЎДА — ПРАЗ ВЫБАРЫ

Магчыма, зразумець рэальную сітуацыю людзям дапаможа выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы, на якую ў той жа Магілёўшчыне дэмакраты мяркуюць выйсці (як гэта прагучала днямі на пасяджэнні абласнога дэмакратычнага выбарчага штаба) не з лозунгамі-заклікамі, а з праўдзівымі лічбамі ў руках, дакладнымі фактамі. Хто ведае, мо цяпер выбаршчыкі павераць ім больш, чым было дагэтуль…

Іван БАРЫСАЎ

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI