Спорт • 2012-01-30
22-гадовая мінчанка Вікторыя Азаранка ўпершыню за сваю кар'еру выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема, які з'яўляецца самым прэстыжным і высокааплачвальным тэнісным спаборніцтвам у свеце.
Спорт • 2011-12-19
Беларускія спартоўцы ў адыходзячым годзе не толькі дамагліся перамог на чэмпіянатах свету і кантынента, але і сталі ўдзельнікамі гучных скандалаў, якія ўзрушылі спартыўны свет і беларускае грамадства. Цікава, што ўсе яны прыпадаюць на травень і лістапад. Вяснова-восеньскае абвастрэнне?
Спорт • 2011-10-11
Футбольная зборная Беларусі, згуляўшы ў Бухарэсце ўнічыю з сапернікамі з Румыніі (2:2), ганебна завяршыла чарговы адборачны цыкл. Наша каманда пад кіраўніцтвам нямецкага трэнера Бернда Штанге чарговы раз не патрапіла ў лік 16 зборных, якія пазмагаюцца за медалі чэмпіянату Еўропы-2012 на палях Польшчы і Украіны.
2011-07-25
Спорт у Беларусі, як вядома, пераважна бюджэтны. Футбалісты і хакеісты, лёгкаатлеты і плыўцы, баксёры і дужаннікі, а таксама іх калегі з іншых дысцыплін пакорліва стаяць у чэргах за пірагом з дзяржаўнай скарбонкі.
2011-07-05
На мінулым тыдні 22-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка дасягнула найвялікшага поспеху ў кар'еры на турнірах "Вялікага шлема". На кортах легендарнага Уімблдона наша суайчынніца спынілася ў кроку ад запаветнага фіналу. "Тут і цяпер" падсумоўвае дасягненні тэнісісткі.
Спорт • 2011-06-27
Моладзевая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева дамаглася найвялікшага поспеху ў гісторыі суверэннага футбола: на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі (узрост гульцоў да 21 года) хлопцы ўпершыню заваявалі бронзавыя медалі, а таксама пуцёўку на Алімпійскія гульні-2012 у Лондан.
Спорт • 2011-05-30
28 траўня ў Мінску пасля цяжкай хваробы памёр легендарны беларускі спартовец алімпійскі чэмпіён 1964 года ў кіданні молата Рамуальд Клім. Яму было 77. "Тут і цяпер" прыгадвае жыццяпіс куміра, які ўвасобіў у сабе найлепшыя рысы беларуса.
2011-05-17
У Славакіі завяршыўся чэмпіянат свету па хакеі. Нацыянальная каманда Беларусі заняла 14 месца сярод 16 каманд вышэйшага дывізіёна і захавала прапіску ў эліце.
Беларуская літаратура - гэта:
Усяго прагаласавалі: 17