Грамадства
Бабруйск: Начальнік збірае подпісы, каб звольніць Канстанціна Локцева
Люстра дзён • 2012-02-03
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтФармальнай падставай для яго звальнення можа быць "прагул", аб гэтым Локцеву расказалі ў аддзеле кадраў.
- На самой справе яшчэ калі я сюды ўладкоўваўся, з дырэктарам была дамоўленасць, што ў мяне не будзе стабільнага графіка працы. Галоўнае – каб кацельная працавала, а яна была спачатку ў непрацоўным стане. Адладзіў яе, і як да спецыяліста на мяне да гэтага моманту нараканняў не было, - здзіўляецца ён. – Атрымліваецца, начальству не патрэбныя добрыя працоўныя, а галоўны крытэр "добрага працаўніка" - безыніцытыўнасць.
Што ж тычыцца прафсаюзнай пярвічкі, то яе актывіст пакуль не здолеў стварыць, бо на калег, якія пажадалі ў яе ўвайсці, адразу пачалі ціснуць.
- На нас усіх тут ціснуць, за тое, што пажадалі ўвайсці ў прафсаюз, - расказвае яшчэ адзін супрацоўнік кацельнай Юры Пыж. – Прафсаюз нам патрэбны, каб можна было абараніць свае інтарэсы. Што тычыцца звальнення Канстанціна, лічу гэта несправядлівасцю. Мы разам працуем, ён добры спецыяліст, і я не падпісваўся за яго звальнне.
Юры Пыж таксама адзначыў, што ведаю аб тым, што дакументы на звальненне Локцева начальства ўжо рыхтуе.
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Дзе будуць праводзіць адпачынак вядомыя людзі краіны
- ПЦ "Вясна" пачынае маніторынг пенітэнцыярнай сістэмы
- Чаму мужчыны сядзяць без працы?
- Апытанне тыдня: Ці будзе за шчасце нараджаць дзяцей у Беларусі?
- Заведзена адміністрацыйная справа па дрэве з “Краіны Дурняў”
- Послание президента: "копипаст" и дьяволиада (блог-обзор)



НОВЫ КАМЕНТАР