Грамадства

Вярнуць пад прымусам?

Люстра дзён  •  2012-02-01

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт
Напрыканцы мінулага тыдня на шэрагу інтэрнэт-сайтаў з'явілася інфармацыя пра тое, што ў гарадскім пасёлку Бялынічы супрацоўніца аддзялення "Белаграпрамбанка" скрала з разліковага рахунку дзяўчыны-сіраты, якая раней навучалася ў мясцовай школе-інтэрнаце, 11 мільёнаў беларускіх рублёў.

Зараз супраць касіра ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (прысваенне грашовых сродкаў у буйных памерах). А кіраўніцтва аддзялення банка прыняло рашэнне вярнуць дзяўчыне, якая нядаўна сталася маладой маці, усю суму ўкладу з немалымі адсоткамі.

 

Па просьбе "Тут і цяпер" сітуацыю каментуе грамадскі актывіст Барыс Вырвіч:

— Дамагчыся праўды былая выхаванка Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот змагла толькі дзякуючы дапамозе сваіх былых настаўнікаў і дырэктара школы-інтэрната Мікалая Дзерыпоўскага. Напачатку ні банк, ні сацыяльная раённая служба не праявілі ніякай заклапочанасці тым, што адбылося, і проста адмахваліся ад пацярпелай Зінаіды Бондаравай. Тым больш што маладая жанчына мае праблемы з выразнасцю маўлення. Ніхто не стаў яе выслухоўваць і разбірацца. "Па паперах у нас усё правільна, усё сыходзіцца", — вось што адказалі жанчыне банкаўскія работнікі. Сацыяльная служба таксама палічыла сваю работу выкананай, паколькі акуратна пералічвала сродкі на адпаведны банкаўскі рахунак. А вось тое, што Зінаіда мае праблемы з кантактаваннем з людзьмі і не заўсёды з першага разу разумее праблему ці пытанне, якія для здаровых людзей падаюцца простымі, сацыяльныя работнікі не бралі пад увагу. Вось і атрымалася, што дзяўчына да заканчэння школы-інтэрната накапіла, дзякуючы дзяржаве, пэўныя сродкі, аднак не мела навыкаў і ведаў аб тым, як гэтыя сродкі кантраляваць і як імі распараджацца. Ну, а калі б і былы настаўніцкі калектыў школы на чале з дырэктарам застаўся да Зінаідавай праблемы абыякавым?! (Дарэчы, і ад дырэктара ў раённых інстанцыях адмахваліся некалькі месяцаў, пакуль ён не далучыў да справы начальніка абласнога аддзела адукацыі Леаніда Сматрыцкага). Да таго ж пасля заканчэння дзяўчынай школы-інтэрната мінула два гады, і па ўсіх параметрах Зінаіда ўжо выпала з-пад увагі работнікаў школы. На жаль, у такіх выпадках сістэмы далейшай падтрымкі дзяцей-сірот, што выхоўваліся, па-сутнасці, у ізаляваных ад звычайнага жыцця ўмовах інтэрнатаў, у краіне няма.

Віктар ВОЙТ

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI