Палiтыка
Выспятак як дыягназ
Advocati diaboli • 2012-01-31
Каментароў: (1) A / A Змяніць шрыфтАднак нечакана падпісанне пагаднення сарваў Віталь Рымашэўскі з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Афіцыйнай падставай для непадпісання стала тое, што Рымашэўскага запозна азнаёмілі з тэкстам дакумента. Як заявіў журналістам Рымашэўскі, тэкст дэкларацыі быў падрыхтаваны рухам «За свабоду», але ўзгоднены не з усімі ўдзельнікамі кааліцыі. Як піша агенцтва «Інтэрфакс», «ён адмовіўся патлумачыць, у чым заключаецца прынцыповае разыходжанне варыянтаў дэкларацыі».
Як стала вядома, пазіцыя Рымашэўскага настолькі раззлавала Аляксандра Фядуту з «Гавары праўду», што той даў яму выспятка. «З развароту», — перадаюць пікантныя дэталі відавочцы інцыдэнту.
У кааліцыю «шасці» ўваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП), Партыя БНФ, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), Рух «За свабоду» і грамадзянская кампанія «Гавары праўду!».
Вось як пракаментавалі гэтую сітуацыю для "Тут і цяпер" асобныя палітыкі.
Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні руху "За Свабоду":
— Калі па сутнасці, то Рымашэўскі паводзіў сябе вельмі непрыстойна. Ён дапускаў абразлівыя выказванні ў бок не толькі Фядуты, але і ўсіх калег па кааліцыі. З яго боку гучалі абвінавачанні, што мы тут усе працуем на Лукашэнку, легітымізуем рэжым, усе мы агенты КДБ і г.д. Карацей, хлопца панесла. Усе прысутныя стараліся паводзіць сябе досыць стрымана. Аднак падчас развітання Рымашэўскі працягнуў руку Фядуце, а той рукі не падаў, бо абразы гучалі і ў яго адрас. У адказ на гэта Рымашэўскі пачаў "развітвацца", торгаючы Фядуту за гальштук, што было ўжо зусім зняважліва ў дачыненні да чалавека, які старэйшы за Рымашэўскага па ўзросце і куды больш аўтарытэтны па жыцці. Такое зняважлівае стаўленне і выклікала адпаведную рэакцыю спадара Фядуты. І ў дадзенай сітуацыі я цалкам на яго баку, бо хамства трэба прыпыняць.
Валеры Ухналёў, намеснік старшыні партыі "Справядлівы свет":
— Я не прысутнічаў на тым пасяджэнні і не магу сказаць, як такое адбылося. Думаю, што такія паводзіны характарызуюць іх не як сур'ёзных палітыкаў, а як людзей, якія спецыяльна правакуюць адно аднаго на эмоцыі і рэчы, што знаходзяцца па-за нармальным палітычным працэсам.
Віктар АЛЯШКЕВІЧ



КАМЕНТАРЫ
Ананім • 01.02.2012 16:07
Ідыеты! Што адзін, што другі. І гэтыя людзі прэтэндуюць на ўладу. Ды Луке з яго КДБ і іншымі нічога і рабіць не трэба. Яны самі ўсе зрабілі. Адным словам, апазіцыі ў нас няма. Есць купка блазнаў.
НОВЫ КАМЕНТАР