Культура

Памылка часу

Культура  •  2012-02-02

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт
Мы часта сутыкаемся з памылкамі перакладу альбо недастатковага ведання граматыкі, а ёсць яшчэ памылкі, створаныя самім часам.

Так, і на гэтай шыльдзе на мінскай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога, дзе да змены правапісу ў 2010 годзе, усё было правільна, а зараз замест слова "МінгарвыканкОма" павінна быць "МінгарвыканкАма". Чаму памылка каторы год не выпраўлена, карэспандэнт "Тут і Цяпер" пацікавілася ў загадчыцы бібліятэкі.

— Пра памылку гэтую мы ведаем, і ўсе нашы чытачы ставяцца да яе з разуменнем. Шыльда выраблена ў 1978 годзе, калі была праведзена цэнтралізацыя масавых бібліятэк сталіцы, і аналагічныя шыльды вісяць на ўсіх будынках бібліятэк Мінска, — патлумачыла Таццяна Маткоўская. — Але ж вы разумееце, што патрэбны грошы, каб зрабіць правільны варыянт. Заменай гэтай павінна займацца Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, і такое мерапрыемства запланавана, але калі ў бюджэтнай установы, якая працуе за грошы падткаплацельшчыкаў, знойдуцца на гэта сродкі, ніхто не ведае.

У снежні 2011-га бібліятэка адзначала 100 годдзе з дня існавання, у ёй планавалі вялікі рамонт, але змаглі зрабіць толькі касметычны. Бо з-за крызісу закладзеных грошай ледзьве хапіла, каб прыдаць паяшканню больш-менш прыстойны выгляд. Так што, пэўна, чарга дойдзе да шыльдаў яшчэ не хутка.

Ірына ЧЫЖ

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI