Грамадства

Cтворана мапа беларускасці чынавенцтва краіны

Люстра дзён  •  2012-01-24

www.zautra.by

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт
Грамадскія актывісты кампаніі «Справаводства па-беларуску!» разлічваюць палепшыць рэйтынг беларускай мовы ў грамадстве з дапамогай больш шырокага яе распаўсюду ў справаводстве ды ўвядзення квот у рэкламе. На якой мове адказваюць на гэтую прапанову чыноўнікі, і што не ўхваляюць у ёй прадпрымальнікі?

37% беларусаў лічаць, што беларускай мовы ў рэкламе не хапае

Лідар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак з паплечнікамі прапануе дубляваць рэкламу на дзвюх мовах, альбо ўвесці норму - 70% рэкламы на беларускай мове. Такі падыход, на думку актывістаў кампаніі, забяспечыць стварэнне і трансляцыю рэкламнай прадукцыі на дзвюх дзяржаўных мовах і павысіць статус беларускай.

Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з прапановай падтрымаць змены ў адпаведныя артыкулы закона «Аб рэкламе».

– Гэта было б добрым і цікавым рашэннем, – мяркуе Ігар Cлучак. – Нарматыўнае рэгуляванне двухмоўя ў рэкламе падштурхне да выкарыстання і павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай мовы. У выніку выйграюць як спажыўцы, так і беларускі бізнес.

Даследаванні паказваюць, што да 70% беларусаў станоўча ўспрымаюць рэкламу на беларускай мове, а 37% – лічаць, што яе ў рэкламе не хапае.

Случак падкрэслівае: на мову «не трэба маліцца», гэта – жывы арганізм, які развіваецца.

– Людзі размаўляюць на той мове, якая гучыць у офісе, на якой вядзецца справаводства, якая патрэбная ім у працы. Рэклама паўсюль вакол нас, і калі я на стане беларуска моўнай , дык будзе ўспрымацца больш натуральна, і ўрэшце яе распаўсюд пашырыцца.

Працяг чытайце на сайце "Заўтра тваёй краіны"

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI