Рэгiёны
Салідарнасць супраць дыктата
З жыцця рэгіёнаў • 2012-01-26
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтНядоўга першым нумарам
Але першым нумарам у беларускай інфармацыйнай прасторы вестка гэтая праіснавала нядоўга. Ужо ледзь не праз усяго пару дзён яе змяніла іншая: сталася вядома, што спачатку двое з 15-ці, а ўслед за імі і астатнія рабочыя з брыгады А.Паўлоўскага адклікалі свае подпісы пад узгаданай заявай. Засталіся ў сваёй цвёрдасці двое рабочых.
А што здарылая з іншымі?! Яны прынялі сваё рашэнне, канешне ж, не з прычыны самастойнага перадумання, – маўляў, сабраліся рабочыя за кубкамі піва пасля працоўнага дня, падумалі-пакумекалі і перадумалі. Абылося гэта ў выніку ўсебаковага і шчыльнага ціску, што адчулі на сабе рабочыя.
Улада дзейнічала звыклым для сябе спосабам, вядомым як "падзяляй і валадар". Маўляў, у адміністрацыі ёсць права не адпускаць у пэўных сытуацыях рабочых проста так, на іхнае жаданне... ды і вось-вось будзе падвышаны заробак... а што тычыцца рытмічнасці будоўлі, то яна сталася прыярытэтнай у Акцыянерным таварыстве... прафсаюз будоўлі ўшчыльную цяпер заняўся ўмовамі працы і быту людзей...
(Варта сказаць, што пра гэтыя дэталі нам сталася вядома на ўмовах ананімнасці з расповядаў аднаго з рабочых, што сам прайшоў праз такую гутарку. Цалкам верагодна, што такія і падобныя захады і метады былі ўжытыя і ў дачыненні да ўсіх).
Трэба пачынаць са стварэння ячэек
Але справа цяпер не ў тым, каб раскрыць падобныя "выхаваўчыя меры". Справа ў тым, каб паведаміць аб тым, што ў выніку іх Аляксей Паўлоўскі застаўся практычна адзін, сам на сам са сваім папярэджаннем і сам на сам з пагрозай свайго чарговага звальнення... А ці магло быць іначай?! Вось як на гэтае пытанне адказалі нашы суразмоўцы:
Барыс Бухель, старшыня праўлення Магілёўскага правабарончага Цэнтру:
- Пакуль у рабочых не будзе магчымасці ствараць сапраўдныя свае прафсаюзныя арганізацыі па месцы працы, нават і па брыгадах, калі яны вырашаць, што гэта ім патрэбна, то нічога добрага чакаць не даводзіцца. У горадзе Магілёве, у прыватнасці, ужо шмат год не ўдаецца афіцыйна зарэгістраваць гарадскую арганізацыю ніякага незалежнага, недзяржаўнага прафсаюза. Улада ўпарта і незаконна не дазваляе гэтага зрабіць. Адпаведна, няма магчымасці стварыць і нейкія яе філіялы. На гэтай будоўлі, пра якую гаворка, ніхто не паспеў стварыць пярвічную суполку, ды і ад каго такая магла б быць, калі няма гарадской ці раённай?! Вось людзі і засталіся, калі наспела неабходнасць, безабароннымі перад адміністрацыяй. А іхных справядлівых эмоцый, што цалкам зразумела, бо людзі жывыя, а зусім неабавязкова героі, надоўга не хапіла. Так што пачынаць трэба з стварэння ячэек незалежных прафсаюзаў, бо нельга разлічваць выключна на геройскую стойкасць і трываласць людзей у канфліктах з начальствам і з уладай, значна больш моцнымі ў параўнанні з звычайнымі грамадзянамі.
Зміцер Салаўёў, старшыня абласной арганізацыі БНФ:
- Ды тут, як бачыцца, збеглася шмат акалічнасцяў і столькі ж недапрацовак з боку рэгіянальных дэмакратычных структураў. Відавочна выявілася, і не першы раз, на жаль, адарванасць таго, што адбываецца ў працоўных калектывах, з тым, чым жывуць палітычныя і іншыя грамадскія структуры. Іхнаму наспеламу збліжэнню не надта дапамаглі, як бачым, і нядаўнія Народныя сходы, ды і іншыя акцыі і мерапрыемствы, што час ад часу ладзяць палітычныя структуры. Канешне, улада робіць усё і нават больш, каб не дапусціць грамадзянскай і асабліва рабочай салідарнасці ў такіх маштабах, якія б рэальна пагражалі яе спакойнаму існаванню. Вядома, як так званая "адваротная сувязь" паміж грамадствам і ўладай пагоршылася і сапсавалася яшчэ болш, чым была заўсёды. Я пра законы ў галіне свабоды і пратэстных выяўленняў, што былі нядаўна прынятыя ў краіне, і якія па-просту зрабілі немагчымі ніякія палітыка-грамадскія і іншыя масавыя ды і хоць бы зусім сціплыя праявы і выступы. Вось яна, улада, і задушыла магілёўскі і мікашэвіцскі рабочыя пратэсты. Ад перасцярогі, бо насамрэч яна, улада, знае рэальны стан грамадства, сапраўдны стан жыцця людзей. А значыць адчувае і той пратэстны градус у грамадстве, які падвышаецца. І гэта насамрэч сведчыць не аб сіле, а аб слабасці ўлады, аб яе няўпэўненасці ў бясконцай да сябе лаяльнасьці і цярпімасці грамадства. Дапамагчы нам зможа толькі салідарнасць – і рабочая, і грамадзянская, і палітычная. А не будзе яе – не пераможам.
Віктар ВОЙТ
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Ці гатовы нашы гарады прапанаваць добрыя ўмовы для адпачынку?
- Дятловские фельдшеры получили велосипеды и скутеры
- Чаму Магілёву не патрэбны інвестыцыі
- В Слониме футбольные фанаты сошлись стенка на стенку на площади Ленина
- Як магілёўскія ўлады кантактуюць з грамадскасцю
- Железо в воде превышает норму в 12,6 раза, или История одного дома



НОВЫ КАМЕНТАР