Рэгiёны

“Чараўнік цемры”

З жыцця рэгіёнаў  •  2012-01-09

Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфт
Скончылася свята, і пагасла святло. Праўда, у чэрыкаўскім варыянце гэта не калядныя свечкі ў храмах і кватэрах, а вулічныя ліхтары і іншыя асвятляльныя прыборы ў дварах, завулках, на дамах і офісах.
Праўда, пасвяцілі яны людзям толькі ў навагоднюю і ў дзве наступныя ночы. І ўсё. Зараз зноў цемра гарадская, небяспечная і ледзь ці не жудасная...

Эканомія? Хто яго ведае, бо ніякага тлумачэння ці абвесткі на гэты конт няма — было святло і знікла. Акурат у 23.00 горад накрывае цемра, і таму, хто яшчэ не ў сваёй хаце ў гэты час, даводзіцца спадзявацца на ўласныя запалкі або прыходзіцца арыентавацца на рэдкія светлыя вокны дамоў, гаспадары якіх яшчэ не леглі спаць. Ды гэтае святло не надта і ратуе: калі казаць шчыра, то ні ад непрыемных сустрэч з падвыпіўшымі кампаніямі, ні ад калдобін, ямін і вулічных правалаў. А ўсяго гэтага ў нас хапае.

Я памятаю час, калі ліхтары на слупах гарэлі не столькі ноччу, колькі ўвесь белы дзень. Гэта было падчас "развітога сацыялізму", які хоць і трымаўся лозунга "эканоміка павінна быць эканомнай", але насамрэч нічога не зберагаў. Затое цяпер іншае: наша сацыяльная дзяржава, якая толькі і робіць, што дзень і ноч дбае пра чалавека, прыбірае святло з гарадскіх вуліц у самы нязручны для людзей час. Чэрыкаўляне звязваюць гэтае рашэнне з новым старшынёй райвыканкама Мікалаем Кадаценкам. Яго калегу па працы старшыню Магілёўскага гарвыканкама сп. Станіслава Барадаўку гарадская газета "Веснік Магілёва" назвала ні многа ні мала як "чараўніком" за яркае святочнае афармленне абласнога цэнтра, які, дарэчы, усё яшчэ працягвае зіхацець усімі колерамі электрычнай вясёлкі дзе трэба і дзе не трэба.

Нашаму ж старшыні такое не свеціць, калі толькі не назваць яго "чараўніком цемры".

Сямён ПАНІЗОЎЦАЎ

Каментароў: (0) Раздрукаваць Уверх
НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI