Рэгiёны
Бабруйчан пакаралі за праваслаўе
З жыцця рэгіёнаў • 2011-12-26
Каментароў: (1) A / A Змяніць шрыфтЗ чатырох абвінавачаных у судзе на гэты раз прысутнічаў толькі Арцём Мархасёў. Яму і была зачытана пастанова: прызнаны вінаватым у парушэнні ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства (арт. 23.34 ч. 1 КаАП); налажыць адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе штрафу на суму 700 000 тысяч рублёў (20 базавых велічынь).
Пастанова была адразу ж выдадзена яму на рукі.
У каментарах прэсе Арцём Мархасёў заявіў, што не лічыць рашэнне законным і мае намер абскардзіць яго ў вышэйстаячым судзе.
Нагадаем, што ўвечары 2 лістапада чацвёра маладых бабруйчан — Алена Толсцік, Дзмітрый Толсцік, Арцём Мархасёў і Марыя Іванова —вырашылі памянуць усіх нявінна пацярпелых у часы сталінскіх рэпрэсій, сярод якіх былі і іх сваякі.
Маладыя людзі выйшлі вечарам са Свята-Нікольскага сабора — галоўнага храма Бабруйска — з запаленымі свечкамі ў руках і адразу трапілі пад аб'ектывы людзей у цывільным. А потым да іх падышоў афіцэр міліцыі і запатрабаваў патушыць свечкі, паколькі іх дзеянні нібыта прыцягваюць увагу іншых грамадзян.
Юнакі і дзяўчаты патлумачылі супрацоўніку міліцыі, што яны здзяйсняюць праваслаўны абрад памінання продкаў і накіроўваюцца да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій, які размешчаны непадалёк ад храма.
У адказ на гэта ўсе ўдзельнікі абраду былі затрыманы і дастаўлены ў аддзел міліцыі, дзе на іх склалі пратаколы як на парушальнікаў закона аб масавых мерапрыемствах.
Каментар старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева:
— Пастанова суда мяне не здзіўляе. Маглі і 30 базавых велічынь даць, і 50. Маглі і ў лес завезці... Аб законнасці ў нашай дзяржаве казаць не выпадае. Тое, што ў нашай краіне зараз робіцца, — гэта поўнае самавольства і беззаконне.
Аляксандр КАСЦЕША
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Ці гатовы нашы гарады прапанаваць добрыя ўмовы для адпачынку?
- Дятловские фельдшеры получили велосипеды и скутеры
- Чаму Магілёву не патрэбны інвестыцыі
- В Слониме футбольные фанаты сошлись стенка на стенку на площади Ленина
- Як магілёўскія ўлады кантактуюць з грамадскасцю
- Железо в воде превышает норму в 12,6 раза, или История одного дома



КАМЕНТАРЫ
айцец Леванід Акаловіч • 02.01.2012 13:37
Маладых вернікаў Сьвята-Мікольскай праваслаўнай царквы Алену і Зьмітрака Тоўсцікаў,Арцёма Мархасёва і Марыю Іванову шчыра віншую з Новым 2012 годам Хрыстовым! Дабраславі вас,Божа,на ўсё добрае дзеля Айчыны нашай Беларусі-Літвы і ў імя Айца, і Сына і Духа Сьвятога! Ратуй,Божа, вас ад усяго ліхога! Пашлі,Госпадзе,абаронцам Бацькаўшчыны і веры нашай здароўя і моцы, шчасьця і плёну ў Новым 2012 Годзе! Смачнае куцьці і вясёлых сьвятаў! Хрыстос нараджаецца ! Славім Яго!-- айцец Леванід з Беларускай(Літоўскай) Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Менск Літоўскіyw:+37529 3352494
НОВЫ КАМЕНТАР