Рэгiёны
Чаму міліцыя занятая справай па фармальных прыкметах
З жыцця рэгіёнаў • 2011-12-20
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтАле, як падае раённая газета "Зара над Друццю", нягледзечы на гэты пільны кантроль, за дзевяць месяцаў бягучага года (апошнія звесткі статыстыкі) 23 "абавязаныя грамадзяніны" не выходзілі на працу без уважлівых прычын ажно 298 разоў! Статыстыка ж сведчыць і пра тое, што ўсе разам абавязаныя бацькі вінаватыя дзяржаве за ўтрыманне сваіх дзяцей амаль 600 мільёнаў рублёў. Агулам жа з іх спаганяюць толькі 47 адсоткаў сродкаў, якія яны вінны дзяржаве па разліках, але ў рэальнасці з іх няма чаго ўзяць.
Цяперашні ўзровень малалетняй злачыннасці ў 3,5 разы перавышае мінулагодні паказчык.
Магчыма, супрацоўнікам Бялыніцкага РАУС трэба не толькі займацца вонкавым і адміністрацыйным наглядам за адпаведнымі асобамі, але і ўдзяляць больш увагі прафілактычнай рабоце з бацькамі, калі ёсць патрэба і перасцярога. А таксама непаўналетнім, што застаюцца без бацькоўскага нагляду і паводзяць сябе далёка не ўзорна. Цяперашні ўзровень малалетняй злачыннасці ў 3,5 разы перавышае мінулагодні паказчык. Намнога больш цяпер фіксуецца і адміністрацыйных правапарушэнняў, што былі ўчынены падлеткамі: 93 правапарушэнні сёлета супраць 75 у мінулым годзе.
А па фармальных прыкметах уся міліцыя занята справай — ледзь ці не кожны супрацоўнік замацаваны за кім-небудзь. І што з гэтага? Нагадаем, што да гэтага часу супрацоўнікі бялыніцкай міліцыі так і не здолелі знайсці злачынцаў, якія забілі сям'ю з шасці чалавек у аграгарадку Вялікая Машчаніца яшчэ ў 2005 годзе. Магчыма, было б больш карысці, калі б міліцыянеры выконвалі сваю працу, якая прапісана для іх у Канстытуцыі і адпаведным законе, а не кідаліся на бясконцыя заданні, загады і даручэнні па ўсё новых і новых падзаконных актах, распараджэннях і дэкрэтах. Падлеткамі больш б зацікавіўся той жа БРСМ, напрыклад. Гэтая структура ўтрымліваецца за кошт бюджэту, то і магла б частку сваіх намаганняў і сродкаў накіроўваць на выхаваўчую работу з цяжкімі падлеткамі. Без ідэалогіі.
Барыс ВЫРВІЧ
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Ці гатовы нашы гарады прапанаваць добрыя ўмовы для адпачынку?
- Дятловские фельдшеры получили велосипеды и скутеры
- Чаму Магілёву не патрэбны інвестыцыі
- В Слониме футбольные фанаты сошлись стенка на стенку на площади Ленина
- Як магілёўскія ўлады кантактуюць з грамадскасцю
- Железо в воде превышает норму в 12,6 раза, или История одного дома



НОВЫ КАМЕНТАР