Рэгiёны
Чаму аднаўляюцца транспартныя “штурмы”
Магілёў • 2011-12-05
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтДаехаць у Магілёве з пункта “А” у пункт “Б” становіцца сур’ёзнай праблемай.
Званіце "вышэй!"
Абласны горад налічвае амаль 400 тысяч жыхароў, на якіх прыпадае каля 50 аўтобусных маршрутаў і 11 тралейбусных. Але зараз гаворка пойдзе канкрэтна пра самы працяглы ў горадзе маршрут № 24, аўтобусы якога кожны дзень ездзяць літаральна праз увесь горад.
Нягледзячы на гэта, да такіх вуліц, як Ангарская, Байкальская, Куцепава, Саянская вечарам пасля паловы адзінаццатай нельга даехаць, хіба толькі наняўшы таксоўку. А раён гэты, між іншым, даволі вялікі.
Мой сябар, які жыве каля прыпынка "Куцепава-1", распавядаў мне, што наўпрост пад ягонымі вокнамі будуюцца адразу два дамы па два пад'езды (кожны кватэр па сорак) і адзін новы ў тры пад'езды (прыкладна па столькі ж кватэр) ужо заселены.
Канешне, выйсцем маглі б стаць "маршруткі", але іх у нашым горадзе рэзка паменшала. Паехалі нашы маршрутчыкі ў Расію, па лепшыя заробкі.
Маршрут жа № 24 пакуль што застаецца хіба што адзіным, які ездзіць у гэты раён. Яшчэ адзін, № 36, робіць сюды ўсяго па шэсць рэйсаў у працоўныя дні. Таму вельмі часта, асабліва раніцай, на прыпынках "Вул. Куцепава-1" і "Вул. Куцепава-2" даводзіцца назіраць вялікія натоўпы грамадзян, якія спяшаюцца на працу. Часам людзі проста "штурмуюць" аўтобусы ў літаральным сэнсе гэтага слова. Канешне, выйсцем маглі б стаць "маршруткі", але іх у нашым горадзе рэзка паменшала. Паехалі нашы маршрутчыкі ў Расію, па лепшыя заробкі. Мясцовыя ўлады здолелі толькі абвясціць конкурс на "маршруткі" і на паскораную рэгістрацыю кіроўцаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Адгукнулася на гэтае запрашэнне вельмі мала ўладальнікаў адпаведных аўто.
Аўтобус на названым ("куцепаўскім") маршруце ходзіць з інтэрвалам у 20 хвілін, але чакаць яго, як правіла, даводзіцца ўдвая даўжэй. Вось якая ў мяне адбылася тэлефонная гаворка з канцавога прыпынка 24-га аўтобуса з дыспетчарам аўтапарка.
- Дзе наш аўтобус?!
- Хутка павінен быць, бо два папярэднія сышлі з маршруту, зламаліся.
- А што нам рабіць?! Нас жа тут чалавек 20—25 сабралася!
- Чакаць, а што ж яшчэ?.. Мы адправілі на ваш маршрут адзін аўтобус, а больш у мяне няма. Званіце "вышэй", у аддзел перавозак.
Радавацца не давялося
Аднак парада гэтая насамрэч нядзейсная.
Каля трыццаці сем'яў, якія маюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і жывуць на пералічаных вышэй вуліцах, напісалі ліст пра транспартныя праблемы ў Магілёўскі (!) гарвыканкам. Гэта было яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Год давялося чакаць вырашэння пытання пра дадатковы аўтобус. І яго нарэшце далі!.. Але радавацца не выпадае — гэты аўтобус ходзіць рана раніцай, а потым знікае з маршруту. А патрэбен быў бы, канешне, на ўвесь дзень — "абмежаваным" людзям трэба ездзіць па доктарах, секцыях, па сваіх асабістых занятках. Але на поўны дадатковы маршрут у горада сродкаў няма — так адказалі заяўнікам на іх ліст.
Ян ШЫШКА
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Ці гатовы нашы гарады прапанаваць добрыя ўмовы для адпачынку?
- Дятловские фельдшеры получили велосипеды и скутеры
- Чаму Магілёву не патрэбны інвестыцыі
- В Слониме футбольные фанаты сошлись стенка на стенку на площади Ленина
- Як магілёўскія ўлады кантактуюць з грамадскасцю
- Железо в воде превышает норму в 12,6 раза, или История одного дома



НОВЫ КАМЕНТАР