Рэгiёны
Ці прынясе плён 100-адсоткавая абавязалаўка?
З жыцця рэгіёнаў • 2011-11-29
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтНамесніца старшыні Круглянскага райвыканкама Тамара Аксёнава прапанавала ўвесці жорсткія меры ў адносінах да тых “абавязаных бацькоў”, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
У прыватнасці, яна прапанавала супрацоўнікам аддзелаў кадраў прадпрыемстваў, на якіх працуюць "абавязаныя асобы", напісаць лісты ў Круглянскую райбальніцу з просьбай абмежаваць гэтых людзей у дзеяздольнасці, ну і, канешне, каб ім не выдаваліся на рукі грошы. Пра ініцыятыву чыноўніцы ў прыхільным тоне паведаміла днямі круглянская раённая газета "Сельскае жыццё".
Намесніца старшыні райвыканкама таксама звярнула асаблівую ўвагу на 100-адсоткавае пакрыццё "абавязанымі бацькамі" выдаткаў за ўтрыманне на дзяржзабеспячэнні іх дзяцей. У мэтах выканання гэтага паказчыка Тамара Аксёнава загадала перагледзець кола працоўных абавязкаў такіх асоб. Яна паведаміла, што чакаецца ўзмацненне кантрольных мер падчас назірання за працай "абавязаных асоб", і дала зразумець, што ніякай палёгкі для іх не будзе.
Безумоўна, апошняя катэгорыя нашага насельніцтва вялікай сімпатыі не выклікае. З пункта гледжання праваабаронцаў, круглянскія ўлады таксама маюць поўнае права цалкам пазбавіць гэтых людзей "жывых" грошай, бо Грамадзянскім кодэксам прадугледжана працэдура ўстанаўлення частковай недзеяздольнасці для тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі і наркотыкамі. Аднак гэта таксама жывыя людзі, і ўжо сёння да 70% грошай з іх заробкаў пералічваецца за ўтрыманне іх дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні.
Узнікае пытанне, за што гэтыя людзі будуць жыць і што яны будуць есці? Калі набываць для іх прадукты, а таксама аплачваць за іх камунальныя плацяжы будуць самі работнікі сацыяльных службаў і супрацоўнікі міліцыі, то ці не перавысяць выдаткі на аплату працы гэтых службоўцаў выдаткі на ўтрыманне дзяцей?!
Ужо зараз здараюцца анекдатычныя сітуацыі, калі, напрыклад, у суседнім Бялыніцкім раёне наогул за кожнай абавязанай асобай замацавалі супрацоўніка міліцыі, які штодзённа кантралюе іх працу і паводзіны. Складваецца ўражанне, што супрацоўнікам праваахоўных органаў наогул больш няма чым займацца ў напрамку прафілактыкі правапарушэнняў і раскрыцці злачынстваў. Тым больш што такі "канроль" насамрэч дае вельмі мала эфекту, бо тое, якімі работнікамі з'яўляюцца "абавязаныя асобы", нікому з дарослых людзей тлумачыць не трэба. Прадпрыемствы бяруць на працу гэтых людзей толькі пад націскам з боку ўлады і вельмі часта плацяць ім проста за "адбыццё нумара".
ІНФАРМАЦЫЯ ДА ВЕДАМА
Па стане на 1 лістапада 2011 года, на тэрыторыі Круглянскага раёна на дзяржаўным забеспячэнні знаходзіцца 64 непаўналетнія дзіцяці. 33 з іх выхоўваюцца ў прыёмных сем'ях, 18 — у апякунскіх, 7 — у дзіцячым доме сямейнага тыпу, 6 — у раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры. На гэтую ж дату ў Круглянскім раёне пражывала 33 "абавязаныя бацькі". За 10 месяцаў 2011 года працэнт пакрыцця імі расходаў за ўтрыманне на дзяржзабеспячэнні іх дзяцей склаў 57,3% ад неабходнага.
Іван БАРЫСАЎ
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Ці гатовы нашы гарады прапанаваць добрыя ўмовы для адпачынку?
- Дятловские фельдшеры получили велосипеды и скутеры
- Чаму Магілёву не патрэбны інвестыцыі
- В Слониме футбольные фанаты сошлись стенка на стенку на площади Ленина
- Як магілёўскія ўлады кантактуюць з грамадскасцю
- Железо в воде превышает норму в 12,6 раза, или История одного дома



НОВЫ КАМЕНТАР