Рэгiёны
Як на малой радзіме Лукашэнкі “аптымізуюць” будаўніцтва
З жыцця рэгіёнаў • 2011-11-23
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтНе дапамагаюць медалі і званні
Па паведамленню круглянскай раённай газеты "Сельскае жыццё", напрыканцы мінулага тыдня Круглянскі раён наведаў намеснік прэм'ер-міністра РБ Валерый Іваноў, які адначасова з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны ад Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.
На прыём да дэпутата і віцэ-прэм'ера разам з іншымі грамадзянамі завітаў і кіраўнік Круглянскага ПМК-266 Мікалай Патрончык. Дарэчы, падначаленае яму прадпрыемства лічыцца адной з лепшых будаўнічых арганізацый у краіне, яно неаднаразова ўшаноўвалася месцам на абласной і рэспубліканскай "Дошцы гонару". А сам спадар М.Патрончык, які ўзначальвае арганізацыю з 1995 года, узнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку" і мае званне "Заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь".
...Ён таксама неаднойчы хваліў круглянскіх будаўнікоў, але яны, як гаворыцца, больш ахвотна ўзялі б грашыма...
Аднак гэтага аўтарытэта не хапае на тое, каб дамагчыся вяртання даўгоў і даводзіца скардзіцца вышэйшаму начальству. Вось ён і распавёў Валерыю Іванову пра тое, што зараз прадпрыемства трапіла ў вельмі складаную сітуацыю з-за таго, што арганізацыі (у першую чаргу сельскагаспадарчыя) Шклоўскага і Круглянскага раёнаў не разлічваюцца за ўжо выкананыя будаўнічыя работы. Пытанне стаіць аб суме ў некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў. Між тым круглянскае ПМК-266 працягвае ўзводзіць цэлы шэраг жывёлагадоўчых комплексаў у тых жа Шклоўскім і Круглянскім раёнах і з'яўляецца асноўным выканаўцам будаўнічых работ на большасці аб'ектаў у ААТ "Александрыйскае", цэнтральная вёска якога лічыцца "малой радзімай" кіраўніка дзяржавы.
Дарэчы, ён таксама неаднойчы хваліў круглянскіх будаўнікоў, але яны, як гаворыцца, больш ахвотна ўзялі б грашыма...
Катастрофы няма?
Узгаданая праблема не была навіной для віцэ-прэм'ера, аднак нічога канкрэтнага Валерый Іваноў адказаць не здолеў. Адзінае, што адзначыў віцэ-прэм'ер і дэпутат, гэта тое, што менавіта з-за адсутнасці рэальных крыніц фінансавання ўраду давялося скараціць запланаваныя аб'ёмы будаўніцтва, што на чыноўніцка-бюракратычнай мове гучыць нават і прывабна: "Урад аптымізаваў фінансаванне асобных дзяржпраграм". (Сутычку сп. Мясніковіча з сп. Лукашэнкам на тэму "аптымізацыі" назірала ўся краіна па БТ.)
Але будаўнікам круглянскага ПМК-246, якія сумленна зрабілі сваю работу і не атрымалі за яе грошы, канстатацыя таго факта, што цяпер "будзе больш парадку", палёгкі не прыносіць. Як і не супакойваюць іх словы Валерыя Іванова, змешчаныя ў газеце "Сельскае жыццё": "Сітуацыя сёння сапраўды неадназначная, але і катастрофы няма. Гэта людзям і трэба правільна тлумачыць".
Аднак падаецца, што як там "правільна" не тлумач сітуацыю, людзі ўсё больш ясна бачаць сумныя вынікі 17-гадовай "аптымізацыі" беларускага жыцця пад кіраўніцтвам нашага выбітнага земляка.
Віктар БАРЫСАЎ
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Ці гатовы нашы гарады прапанаваць добрыя ўмовы для адпачынку?
- Дятловские фельдшеры получили велосипеды и скутеры
- Чаму Магілёву не патрэбны інвестыцыі
- В Слониме футбольные фанаты сошлись стенка на стенку на площади Ленина
- Як магілёўскія ўлады кантактуюць з грамадскасцю
- Железо в воде превышает норму в 12,6 раза, или История одного дома



НОВЫ КАМЕНТАР