Погляд

Аўтамабіль для беларуса — не раскоша

Ларыса Шапавалава  •  2011-06-29

Каментароў: (6) A / A Змяніць шрыфт
...а суцэльны галаўны боль, сцвярджаецца ў пастанове Савета Міністраў №753.

Так, пастанова тая самая, што ад 10 чэрвеня рэгулюе вываз паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

А як прыгожа ўсё пачыналася!

Безумоўна, трэба было прымаць меры. Далей так доўжыцца не магло: жыхары беларуска-літоўскага памежжа (пра іншыя пераходы казаць не буду, для прыкладу вазьму той кірунак, які сама добра ведаю), што тыя старанныя мурашы, утварылі бесперапынны ручай, які нястомна цёк, не зважаючы на надвор’е, святы і іншыя нязручнасці кшталту начной пары. Патрапіць за мяжу на аўтамабілі з абодвух бакоў маглі толькі самыя цярплівыя або тыя, хто меў вялікую патрэбу. Адным словам, трэба было нешта рабіць.

Зрабілі: прынялі пастанову “Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Ключавы момант дакумента — “аўтамабільнае паліва не з’яўляецца таварам для асабістага карыстання, калі перасякаеш мяжу на машыне часцей чым адзін раз у пяць дзён”.

Такім чынам, вывезці паліва на продаж у Літву можна не часцей чым адзін раз у пяць дзён. Літоўска-беларускія “паліўныя” бізнесоўцы, якія раней паспявалі праехаць мяжу некалькі разоў на дзень, кусаюць локці. Астатнія ўздыхаюць з палёгкай: ездзіць стане прасцей.

Добрая Маша, ды не наша

На “раскачку” спатрэбілася каля двух тыдняў, а потым пастанова пачала дзейнічаць, і яе недахопы палезлі з усіх дзірак.

Па-першае, працэс пераходу мяжы не паскорыўся, а наадварот. Як вы думаеце, колькі часу патрэбна дзяўчыне — транспартнаму інспектару для таго, каб прагледзець пашпарт замежніка і пералічыць у ім усе штампы аб перасячэнні мяжы? Не пытайцеся толькі, навошта яна гэта робіць, улічваючы, што ў суседняй будачцы, дзе знаходзіцца пашпартны кантроль, дата апошняга перасячэння мяжы высвеціцца на экране камп’ютара. Трэба — значыць трэба. А лішнія пытанні тут задаваць увогуле небяспечна.

Па-другое, беларусаў, далёкіх ад “паліўнага” бізнесу, сталі хваляваць пытанні, з якімі яны раней наогул не сутыкаліся. На адным папулярным беларускім форуме на пачатку тыдня шукалі адказ на такое пытанне: “Подскажите пожалуйста срочно! Вчера вернулась из Литвы, сегодня нужно обязательно ехать назад. Пропустят ли меня через границу на авто??? Выезжала позавчера. За рулём не была. В этот раз буду за рулём, если это на что-то повлияет” (арфаграфія і пунктуацыя захаваны).

Варыянтаў і меркаванняў было шмат, але паказальна тое, што адказу так ніхто і не даў. Затое крыху пазней адказала сама аўтар пытання: “Сообщаю свежие новости — всё очень плохо! Нас развернули и нам пришлось возвращаться домой”.

«Кто виноват?» и «что делать?»

Зразумела, што сітуацыя на мяжы складаная, і зусім не зразумела, што рабіць. Асабліва тым, хто мае патрэбу ў рэгулярных паездках.

Нашай гераіні, якую не выпусцілі за мяжу, мытнік патлумачыў пастанову наступным чынам (дарэчы, ёсць пэўная колькасць тлумачальных інструкцый да гэтай пастановы, але шараговым грамадзянам, верагодна, ведаць іх неабавязкова). Асноўным фігурантам у пастанове з’яўляецца не фізічная асоба, а аўтамабіль. Ён можа перасякаць мяжу адзін раз у пяць дзён, незалежна ад таго, хто быў за рулём. Колькасць паліва ў баку, заплачаныя ці незаплачаныя пошліны за паліва таксама нічога не зменяць — калі машына перасякала мяжу і занесена ў базу, цягам пяці дзён яе больш не выпусцяць. Што тычыцца фізічных асоб, то яны могуць перасякаць мяжу больш чым адзін раз у пяць дзён любым іншым спосабам: пешкі, любым відам транспарту, на аўтамабіле, які не выязджаў на працягу 5 дзён за мяжу.

Так патлумачыў пастанову мытнік на беларуска-літоўскай мяжы. А вось “Камсамольская праўда ў Беларусі” ў той жа час расказвае пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, дзе на пераходзе Брузгі не выпусцілі за мяжу ўжо фізічную асобу: мужчына спачатку з’ездзіў у Польшчу цягніком, а потым цягам пяці дзён  накіраваўся на сваім аўтамабілі за мяжу. Тая ж KP.by перадае афіцыйны каментар Дзяржаўнага мытнага камітэта.

— Часцей чым адзін раз у пяць дзён вас наўрад ці пусцяць за мяжу на ўласным аўтамабілі. Давядзецца плаціць мытную пошліну, — сказалі ў прэс-службе ДМК.

А ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні раюць не спадзявацца на аплачаную мытную пошліну — усё адно прапусцяць толькі ў тым выпадку, калі ў вас будуць уважлівыя прычыны для перасячэння мяжы.

Адным словам, пакуль што дакладна можна быць упэўненым у тым, што трапіш за мяжу толькі тады, калі ездзіш не часцей чым адзін раз у пяць дзён. Пакуль што трапіш…

АД АЎТАРА

Вільня-Мінск, Мінск-Вільня, 172 км, 2 гадзіны дарогі… Гэта без мяжы. За апошнія восем гадоў, што я праездзіла гэтыя кіламетры як пасажыр і як кіроўца, дакладна магу сказаць: і дарога, і час — гумавыя. Дзве гадзіны дарогі лёгка ператвараюцца ў суткі прастою на мяжы, амаль 200 км выцягваюцца ў больш чым 600 (Каменны Лог, Катлоўка, Беняконі, Прывалка). Калі ў цябе малое дзіця або вялікая патрэба, ты мусіш шукаць выйсце, але для гэтага нярэдка даводзіцца “перабраць” усе памежныя пераходы. Безумоўна, гэта яшчэ і б’е па кішэні. Хочацца плюнуць на ўсё і развярнуцца. Аднак у Мінску чакаюць родныя, бабулі сумуюць па ўнуку… І мы едзем. Гэта ў лепшым выпадку, у горшым — стаім у чарзе. І кожны раз узнікае пытанне: чаму? Чаму так адбываецца? Асабліва часта гэтае балючае пытанне ўзнікае апошнім часам.

У мяне няма адказу. Толькі здагадкі.

 

Ларыса ШАПАВАЛАВА

Каментароў: (6) Раздрукаваць Уверх
КАМЕНТАРЫ

Юрий  •  05.12.2011 13:06

Как обычно, написанное - уровень ЖЖ - ни в коем случае не журналистика. Хотя, возможно, уровень белорусскоязычной журналистики именно таков - и тогда прошу пардону.

Аўтар  •  05.12.2011 13:19

Погляд на тое і погляд, каб перадаваць меркаванне канкрэтнага чалавека. Не зразумела толькі, навошта абагульняць, калі Вам не падабаецца канкрэтны аўтар ці напісанае ім?

Юрий  •  05.12.2011 14:05

Так ЖЖ и является местом, где люди высказывают свои мнения и обмениваются впечатлениями. Но ЖЖ - это не журналистика. О чём я и написал. Поскольку автор здесь публикуется не в первые, я - как читатель - обобщаю, и высказываю своё мнение о его(автора) творениях. При этом этом относясь к автору совершенно нейтрально. Что-то не так?

Автор  •  05.12.2011 14:58

Персонаж jurijisaeff знаком автору лично, что заставляет усомниться в его беспристрастности и объективности. Если у вышеупомянутого персонажа есть еще вопросы, он может задать их при следующей личной встрече.

Сципион  •  06.12.2011 14:34

— Скажите, подсудимый испытывал личную неприязнь к потерпевшему? — Дааа! Испытывал! Он мне сам сказал: «такую личную неприязнь я испытываю к потерпевшему, что кушать не могу…»

Юрий  •  06.12.2011 15:15

Сципион, читаем рассказ В. Шукшина "Срезал", делаем выводы и перестаём писать глупости. Это в качестве совета. Удачи.

НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

З сайта па нітцы

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Беларуская літаратура - гэта:

Усяго прагаласавалі: 17

58%: кнігі, напісаныя па-беларуску.
 
0%: кнігі, напісаныя беларускім аўтарам па-руску.
 
41%: кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі, незалежна ад мовы.
 
Архіў апытанняў
СПАСЫЛКI